Самая чыстая, самая лепшая
Дзіва-старонка мая!
Самая светлая, самая ветлая
Цуд мой – Дзяржыншчына!
Выткана з белага колеру інею,
З жытняга коласа, сіняга льну,
З празрыстай расіначкі,
Звонкай крынічанькі …
Як жа цябе я люблю!
Самая любая, самая родная!
Узгадавала мяне,
Сэрцам прыхільная,
Думкамі добрымі
На ўсё жыццё да цябе.
Людзі руплівыя і працавітыя
Справамі добрымі славяць цябе.
Будзь жа заўсёды
Ты сонцам абвітая,
У шчасці жыві і ніколі ў - журбе!